Чэмпіянат па фотабёрдынгу 27 траўня – далучайся!
Абвестка,Апошнія навіны ад 22 мая 2023 года
Паглядзіце, якая мілата! Малюнкі пераможцаў конкурсу “Туркаўка і яе суродзічы”
Апошнія навіны,Навіны Беларусі ад 12 мая 2023 года
Напярэдадні Сусветнага дня пералётных птушак біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта падвёў выніку конкурсаў малюнкаў і школьных выстаў, прысвечаных птушцы года.
Школьнікі і выхаванцы дзіцячых садкоў павінны былі намаляваць звычайную туркаўку і яе суродзічаў (іншых галубоў, якія жывуць у Беларусі – клінтуха, кольчатую туркаўку, вялікага і шызага галубоў), не забываючы пра відавыя адрозненні. Самай малодшай з пераможцаў усяго 4 гады!
Установы адукацыі маглі паўдзельнічаць у конкурсе выстаў з гэтымі малюнкамі. Пры вызначэнні пераможцаў ацэньвалася месца размяшчэння выставы, яе арыгінальнасць і колькасць наведвальнікаў.
У журы конкурсу ўвайшлі арнітолаг, намеснік дэкана біялагічнага факультэта БДУ Віталь Сахвон, арнітолаг, мастак Аляксандр Міцянін, арнітолаг Карына Федарынчык.
Прац на конкурс прыйшло шмат, таму ацэньваць было нялёгка, – кажа Аляксандр Міцянін. – Асабліва мне спадабаліся з мастацкага пункту гледжання працы ў катэгорыі 7-11 гадоў. Дзеці падышлі да справы творча: іх працы аказаліся насычаныя, запоўненыя – не проста аб’ект, а аб’ект у нейкім асяродку, з дэкаратыўнасцю, расліннасцю.
“Сустрэча”. Данііл Супраў, Баранавічы. 6 гадоў. Кіраўнік-педагог Вольга Аляксандраўна Жалеская.
Стэфан Пятроў, Слуцк. 5 гадоў.
Арсень Мураўёў, Слуцк. 6 гадоў. Дзіцячы садок № 11 г. Слуцка, кіраўнік-выхавацель Вольга Мікалаеўна Шыловіч.
Арына Рэзава, Мінск. 6 гадоў. Дзіцячы садок № 232 г. Мінска
Аліса Пыліла, Слуцк. 4 гады. Кіраўнік Вольга Іванаўна Купчэня.
Элеанора Раманеня, Слуцк. 6 гадоў. Дзіцячы садок № 11 г. Слуцка, кіраўнік-выхавацель Людміла Генадзеўна Есіповіч.
Арыядна Сыцько, Слуцк. 8 гадоў.
Аляксандра Гурыновіч, Слуцк. 8 гадоў.
Надзея Бародзіч, Слуцк. 10 гадоў. Кіраўнік-педагог Крысціна Сяргееўна Жупранская.
Эвеліна Куцалай, Слуцк. 7 гадоў.
Аліса Швалёва, Слуцк. 7 гадоў.
Юлія Елістратава, Слуцк. 7 гадоў. Кіраўнік-педагог Крысціна Сяргееўна Жупранская.
Дзіяна Вялічка, Верхнядзвінск. 17 гадоў. Кіраўнік-педагог Святлана Сяргееўна Рынцэвіч.
Даніла Кушаль, Слуцк. 15 гадоў. Кіраўнік Вольга Аляксееўна Шапавал.
Кацярына Палаўчэня, Слуцк. 15 гадоў. Кіраўнік Марына Валер’еўна Нікановіч.
Валерыя Дзініна, Асіповічы. 15 гадоў. Сярэдняя школа № 3 г. Асіповічы, кіраўнік-педагог Святлана Генадзеўна Кочкіна.
Ксенія Гойшык, Дзяржынск. 14 гадоў. Кіраўнік-педагог Лілія Зінураўна Янсон.
Яўгенія Крапачова, Верхнядзвінск. 14 гадоў. Кіраўнік-педагог Святлана Сяргееўна Рынцэвіч.
1 месца заняла сярэдняя школа № 9 г. Слуцка, арганізатар – Жанна Аляксандраўна Валетка.
Выставу правялі ў холе школы, прычым было арганізавана шэсць тэматычных лакацый – «Туркаўка і яе суродзічы» і асобныя лакацыі, прысвечаныя кожнаму віду галубоў. На выставе працавалі 10 экскурсаводаў-навучэнцаў, сябраў клуба «Слуцкія салавейкі».
Дадатковыя актыўнасці для дзяцей праводзіліся ў гульнявой зоне. Шасцёра “Слуцкіх салавейкаў” былі адказнымі за правядзенне гульняў і ўручэнне сувеніраў.
Такі маштабны інтэрактыўны фармат дазволіў прыцягнуць на выставу шмат дзяцей і дарослых. Яе наведалі 492 навучэнцы школы, 42 педагагічныя работнікі, 12 тэхнічных работнікаў, 17 выхаванцаў дзіцячых садкоў і іх бацькі.
2 месца заняла сярэдняя школа № 137 г. Мінска імя Пятра Машэрава, арганізатар – Ірына Веніямінаўна Бірына-Паўлава, педагог дадатковай адукацыі.
Выстава ў сярэдняй школе № 137 г. Мінска імя Пятра Машэрава
Малюнкі размясцілі на вялікіх вокнах у школьным холе. Выставу наведала 600 чалавек!
3 месца ўзялі яслі-сад № 28 упраўлення сацыяльнага развіцця і ЖКГ ААТ “Беларуськалій”, арганізатар – выхавацель па выяўленчай дзейнасці 1 катэгорыі Анжэла Аляксандраўна Кудлакова.
Выстава ў яслях-садзе № 28 упраўлення сацыяльнага развіцця і ЖКГ ААТ “Беларуськалій”
Дзеці падрыхтавалі не толькі малюнкі, але і калажы, і самаробных птушак, а таксама знайшлі падчас прагулкі ў двары ясляў-саду месца гнездавання вялікага голуба – сваяка птушкі года!
Віншаванні пераможцам і дзякуй усім удзельнікам!
Ведаеш важныя прыродныя аб’екты ў Мінску? Паведамі пра іх!
Абвестка,Апошнія навіны,Навіны Беларусі ад 11 мая 2023 года
Дапамажы знайсці цікавыя прыродныя аб’екты ў Мінску, якія трэба захаваць!
Канцэрт у кустах: слухай салаўя і леску-чорнагалоўку!
Апошнія навіны,Навіны Беларусі ад 10 мая 2023 года
Травень – самы час выбрацца з сям’ёй ці сябрамі на прагулку і паслухаць найлепшых крылатых спевакоў.
Рысь на трасе: як звяры трапляюць у пастку на дарогах. Відэа
Апошнія навіны,Навіны Беларусі ад 2 мая 2023 года
Па трасе Мінск-Гродна (М6) бегала маладая рысь – агароджа з сеткі не давала ёй трапіць у лес.
Бачыш птушаня на зямлі? Не забірай!
Апошнія навіны,Навіны Беларусі ад 29 красавіка 2023 года
Пачынаецца сезон птушкападу: людзі ўжо знаходзяць на зямлі савянят. Тлумачым, чаму птушаняты апынаюцца там і як ім не нашкодзіць.
Дзікая Зона: пакінуць запаведнік ці весці гаспадарку?
Апошнія навіны,Навіны Беларусі ад 28 красавіка 2023 года
Прайшло 37 гадоў з Чарнобыльскай катастрофы. Ці можна зараз закрыць Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік і разгарнуць там дзейнасць лясной і аграрной гаспадаркі?
Блуканні Элені, птушкі без сігналаў і фотапасткі напагатове
Апошнія навіны,Навіны Беларусі ад 28 красавіка 2023 года
Вялікія арляцы вярнуліся дадому. На жаль, не ўсе з гэтых глабальна пагражальных птушак перажылі сезон. Пра заканчэнне вясновай міграцыі і тое, чым займаюцца арляцы зараз, расказвае Валер Дамброўскі.
Другие новости
12 фактов об умных птицах: серая ворона – птица 2024 года
На смену обыкновенной горлице – птице 2023 года – летит серая ворона. Все ее видели, она постоянно рядом, но она
3 студзеня 2024
Дапамажы выбраць расліну 2024 года!
Грамадскае аб'яднанне “Беларускае батанічнае таварыства” і Інстытут эксперыментальнай батанікі праводзяць конкурс “Расліна 2024 года”. Што трэба рабіць? 1️⃣ Выберы 1-3 назвы дзікарослых
1 лістапада 2023
Як пачалася рэкордна позняя міграцыя нашых вялікіх арляцоў?
Як справы ў нашых вялікіх арляцоў (больших подорликов)? Гэты сезон міграцыі для іх незвычайны. Чым – расказаў арнітолаг Валер Дамброўскі. З
11 кастрычніка 2023