Спіс птушак Беларусі вырас да 342 відаў

ад 17 студзеня 2023 года

22 снежня 2022 года адбылося чарговае паседжанне Беларускай арнітафаўністычнай камісіі (БАФК), якая займаецца разглядам і зацверджаннем рэгістрацый новых і рэдкіх для нашай фаўны відаў птушак.

Навагодняя нечаканасць: даўгахвостая кугакаўка ў Мінску

ад 6 студзеня 2023 года

У апошні дзень 2022 года дзве мінскія птушкаркі Аксана Суторміна і Марына Дзенясюк знайшлі ў парку даўгахвостую кугакаўку (длиннохвостую неясыть) – сапраўдны цуд пад Новы год.
 
Яны акурат выправіліся шукаць саву, але мэтай іх быў вераб’іны сычык, якога там нядаўна бачылі.
Пасля марных пошукаў наш імпэт крыху сціх, але пры паўторным абыходзе мы пачулі шалёныя, адчайныя крыкі соек, – расказала Аксана. – У памяці ўсплылі шмат разоў чытаныя парады заўсёды звяртаць увагу на шум птушак, якія могуць праганяць соў. А што, калі… Мы тут жа пакіравалі на гук і ўбачылі, як дзве сойкі са страшнымі крыкамі пікіруюць на маленькую сасну. А на фоне сасны – стракаты сілуэт. З мяне вырваўся шэпт: “Кугакаўка!”
Птушка стала першай савой і 86-м відам для Аксаны, а для Марыны – 137-м. Дзякуючы дзяўчатам і іншыя птушкары змаглі пабачыць рэдкі для Беларусі від.
уральская сова, даўгахвостая кугакаўка

Даўгахвостая кугакаўка ў Мінску. Фота Аксаны Сутормінай

Чаму сава заляцела ў горад – дакладна невядома, але, хутчэй за ўсё, гэта звязана з пошукам грызуноў. Даўгахвостая кугакаўка – лясная птушка і звычайна пазбягае людных мясцін.
Даўгахвостая кугакаўка – уключаны ў Чырвоную кнігу рэдкі для Беларусі від, жыве на поўначы краіны. Гэтая буйная сава з размахам крылаў да 140 сантыметраў. Яна адметная доўгім хвастом, які добра відаць, калі сава сядзіць на дрэве.
Цікавы факт: даўгахвостая кугакаўка так адважна бароніць сваё гняздо, што можа параніць драпежніка ці нават чалавека.
Калі ласка, праяўляй павагу і беражлівыя адносіны да птушак пры назіранні: не фатаграфуй з успышкай, не падыходзь блізка, не шумі і не турбуй птушку (нават дзеля прыгожых кадраў).
 
 
 
 

А вы бачылі фотаздымкі гэтых шчаслівых звяроў у снезе? Міміметр зашкальвае!

ад 23 снежня 2022 года

Гэта публікацыя для тых, хто шукае і ніяк не можа знайсці радасць ад зімы і святочны настрой. Халодна і не стае сонца? Горыч на душы? На хвілінку адкладзі гэтыя думкі ўбок і паглядзець, як радуюцца зіме звяры і птушкі Беларусі. Папярэджваем: міміметр зашкальвае, сняжынкі на любы густ. 

Феерверкі і петарды небяспечныя для птушак і сабак

ад 15 снежня 2022 года

Піратэхнічныя вырабы могуць значна нашкодзіць дзікім птушкам вакол нас. Заклікаем устрымацца ад выкарыстання феерверкаў ды петард!

Как уберечь птиц от поражения током и столкновения с линиями электропередачи?

ад 9 снежня 2022 года

Опубликовано новое исследование с обзором решений, применяемых для защиты птиц от поражения током и столкновений с линиями электропередачи (ЛЭП) по всему Европейскому союзу.

Тры беларускія буслянкі ўвайшлі ў топ-10 самых вялікіх гнёздаў белых буслоў у Еўропе

ад 8 снежня 2022 года

У конкурсе на самае вялікае і самае цяжкае гняздо белага бусла, ініцыяваным Беластоцкім універсітэтам, людзі дасылалі фотаздымкі буслянак з розных краін Еўропы, у тым ліку з Беларусі. 

Лекцыя “Птушкі ў вялікім горадзе” 10 снежня – запісвайся!

ад 6 снежня 2022 года

Біялагічны факультэт БДУ запускае цыкл лекцый “ProПтиц на Биофаке”. У суботу 10 снежня пройдзе першая лекцыя – “Птушкі ў вялікім горадзе”. 

Птушыная зіма: анлайн-кармушка ў Белавежскай пушчы пачала новы сезон

ад 2 снежня 2022 года

Шостую зіму запар сайт “Птушкі штодня” прапануе ўнікальную для Беларусі магчымасць – утульна седзячы у цёплай хаце, офісе ці на занятках, глядзець за актыўным зімовым жыццём нашых дзікіх суседзяў у рэжыме LIVE.

Другие новости  

конкурс “Расліна 2024 года”

Грамадскае аб'яднанне “Беларускае батанічнае таварыства” і Інстытут эксперыментальнай батанікі праводзяць конкурс “Расліна 2024 года”. Што трэба рабіць? 1️⃣ Выберы 1-3 назвы дзікарослых

1 лістапада 2023

2 сентября пройдет Открытый чемпионат Беларуси по спортивной орнитологии – BirdRace-2023. Если вы хорошо знаете птиц, собирайте команду, записывайтесь и

11 жніўня 2023

Галасуем і разам выбіраем прызёра ў намінацыі “Найлепшае фота” вясновага чэмпіянату Беларусі па фотабёрдынгу, які прайшоў 27 траўня! Падтрымай удзельнікаў і

30 мая 2023

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: